З жыхарамі Брэсцкай вобласці ў Расіі разлічыліся фальшывымі доларамі
Шэсць выпадкаў выяўлення фальшывых стодоларавых купюр зафіксаваныя за тыдзень у Баранавічах. У чатырох з іх ад валюты спрабавалі пазбавіцца жыхары Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў, якія прыехалі з сезонных заробкаў у Расіі. Аднак у абменніках адразу выявілі фальшыўкі. Паводле словаў
уладальнікаў фальшывых долараў, менавіта такімі грашыма разлічыліся з
імі ў суседняй краіне. А некаторыя з затрыманых баранавіччан тлумачаць,
што знайшлі падробленыя грошы каля крамы ці банкамата.
Дарэчы, сёлета за незаконныя валютныя аперацыі ў Баранавічах складзеныя 19 адміністрацыйных пратаколаў, забраныя ў даход дзяржавы 3,5 тысячы долараў, 2,5 тысячы еўра, 20 тысяч расійскіх рублёў і каля 30 мільёнаў беларускіх рублёў.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы