За два дні з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 68 мігрантаў
На беларуска-польскай мяжы
Пасля зацішша зноў пачаліся спробы незаконна перайсці мяжу ЕС з боку Беларусі.
За два апошнія дні зімы, 28 і 29 лютага, польскія памежнікі зафіксавалі 68 такіх спробаў з боку Беларусі.
У папярэднія два дні, 26 і 27 лютага, нелегальна перайсці мяжу ў Польшчу з Беларусі спрабаваў 91 чалавек.
У студзені-лютым на беларуска-польскай мяжы было адноснае зацішша: у некаторыя суткі не было ніводнай спробы нелегальнага пераходу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.