За год крызісу Мінск прырос на 25 тысяч прыезджых

У 2009 годзе на працу ў сталіцу прыехалі 25 тысяч чалавек. Гэта людзі, якія афіцыйна зарэгістраваліся ў горадзе. Як паведаміў кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька, сёлета плынь міграцыі зменшылася і вярнулася на дакрызісны ўзровень.

Ладуцька: "Сітуацыя пачала стабілізавацца. Мы лічым, што колькасць людзей, якія прыедуць сёлета ў Мінск і зарэгіструюцца, будзе дзесьці каля 13- 14 тысяч чалавек. Гэта значыць, менш, чым летась. Карэнныя мінчукі становяцца ўжо крыху іншымі. У лякарню нянечкай, малодшай медсястрой працаваць яны ўжо не пойдуць. Сёння мы не маем кіроўцаў пасажырскага аўтатранспарту. Бо сёння мінчукі не жадаюць туды ісці. Па заводах пройдзеш: фрэзероўшчыку 65 гадоў або там хлопцы з Барысава і Жодзіна. А мінчукоў няма. Гэта праблема вялікага горада, якую трэба вырашаць".

На сённяшні дзень Мінску востра патрабуецца прыезджая працоўная сіла, бо сваіх рабочых нестае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі