За мінулыя суткі краіны ЕС не заўважылі парушэнняў мяжы з Беларусі
Мяжа Польшчы
За 29 лістапада бадай упершыню ад пачатку міграцыйнага крызісу памежнікі Польшчы, Літвы і Латвіі не зафіксавалі парушэнняў на мяжы з Беларуссю.
Для кожнай з краін ЕС такія суткі бывалі і раней. Але ўпершыню не было парушэнняў на мяжы Беларусі з усімі суседнімі краінамі ЕС.
Праўда, ужо пасля паўночы, то бок 30 лістапада, польскія памежнікі спынілі спробу 23 мігрантаў парушыць мяжу.
Верагодна, адна з прычын "памежнага зацішша" — моцныя снегапады. Таксама на яго мог паўплываць міграцыйны крызіс на мяжы РФ і Фінляндыі, куды, па звестках СМІ, падаліся ў тым ліку мігранты з беларускімі візамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.