За пашкоджаную чыгунку беларуса асудзілі на 1,5 года калоніі
Пашкоджаная чыгунка / sk.gov.by
За пашкоджанне чыгункі 39-гадовага жыхара горада Высокае асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе пракуратура.
Паводле абвінавачання, мужчына наўмысна пашкодзіў чыгуначныя шляхі і сродкі сігналізацыі. Адбылося гэта сёлета 19 красавіка на ўчастку Брэст-Высока-Літоўск каля горада Высокае ў Камянецкім раёне Брэстчыны.
"Дзеянні фігуранта крымінальнай справы стварылі рэальную пагрозу бяспецы руху, маглі пацягнуць аварыю і сыход пасажырскага дызель-цягніка, траўмаванне грамадзян і іншыя цяжкія наступствы ў выглядзе дэзарганізацыі руху чыгуначнага транспарту", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Мужчына прызнаў віну і кампенсаваў суму шкоды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.