Затрымалі трэнера ФК "Дынама-Мінск", унука легендарнага футбаліста Мустыгіна

Артур Мустыгін / dinamo-minsk.by

Артур Мустыгін / dinamo-minsk.by

За ўдзел у пратэстах затрымалі трэнера футбольнага клуба "Дынама-Мінск" Артура Мустыгіна. На відэа, якое з'явілася ў адным з тг-каналаў сілавікоў, ён кажа, што працуе з камандай U-17 (футбалісты 2006—2007 гадоў нараджэння): "Займаюся трэнерскай і выкладчыцкай дзейнасцю".

Трэнер паведаміў сілавікам, што ўдзельнічаў у адной паслявыбарчай акцыі пратэсту ў 2020-м, выходзіў на праезную частку вуліц, а таксама дасылаў інфармацыю ў чат-бот ініцыятывы "Голас". Затрыманаму пагражаюць крымінальнай справай.

37-гадовы Артур Мустыгін — унук легендарнага футбаліста Міхаіла Мустыгіна (1937 — 2023), бронзавага прызёра чэмпіянату СССР 1963-га ў складзе мінскага "Дынама", найлепшага бамбардзіра першынства Савецкага Саюза 1962 і 1967 гадоў.

Затрыманні ў беларускім футболе "за палітыку" нярэдкія. Летась за краты трапляў Васіль Хамутоўскі, які ў выніку атрымаў "хатнюю хімію". Сёлета на 2 гады калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны дзіцячы футбольны трэнер Алег Швайко.

Затрымалі трэнера ФК "Дынама-Мінск", унука легендарнага футбаліста Мустыгіна
Кадр з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі