У Беларусі на 2 гады калоніі асуджаны футбольны трэнер
Алег Швайко / fcminsk.by
У Беларусі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму асуджаны дзіцячы футбольны трэнер Алег Швайко, піша @viasna96. Яго кінулі за краты за ўдзел у пратэстах 2020-га. Крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Лідзія Целіца). У асобную грамадзянскую вытворчасць вынесены іск за "перакрыццё дарог" на 69 тысяч рублёў.
36-гадовы Алег Швайко трэніраваў дзяцей у футбольным клубе "Мінск", быў адміністратарам жаночай клубнай каманды. Ён "выказваў актыўную пазіцыю наконт падзей у Беларусі ў 2020 годзе". У канцы 2021-га трэнер пакінуў структуру "Мінска".
Пра затрыманне Швайко стала вядома ў лістападзе 2022-га. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.