За вывешчванне БЧБ-сцягоў баранавіцкаму "Мірону" прысудзілі 1 год калоніі

За вывешчванне БЧБ-сцягоў баранавіцкаму "Мірону" прысудзілі 1 год калоніі

54-гадовага майстра спорту па паўэрліфтынгу Уладзіміра Бранавіцкага з Баранавічаў асудзілі на 1 год калоніі агульнага рэжыму за вывешванне нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Прысуд вынесла суддзя Аксана Копач, перадаюць праваабаронцы "Вясны".

Мужчыну абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса). У справе гаварылася, што сёлета са студзеня па чэрвень Бранавіцкі нібыта развешваў "пратэсную сімволіку" на дратах электраперадач у Баранавічах, а таксама на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

На судзе мужчына патлумачыў, што ездзіў на ровары. Ён сам зрабіў адмысловае прыстасаванне з зачэпам і шпагатам, з дапамогай якога закідваў палотнішчы на драты.

Праваабаронцы параўналі яго з легендарным "Міронам" — ананімным віцяблянінам, які вывешваў бел-чырвона-белыя сцягі на пачатку 2000-х.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі