Заблакаваны сайт асветніцка-адукацыйнай кампаніі Legalize Belarus
Сайт асветніцка-адукацыйнай кампаніі Legalize Belarus заблакаваны рашэннем Міністэрства інфармацыі — на гэтым рэсурсе знайшлі прапаганду спажывання марыхуаны. Гэты сайт трапіў у лік 22 інтэрнэт-старонак, доступ да якіх цяпер забаронены праз прапаганду наркотыкаў.
“Згодна з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 38 Закона аб сродках масавай інфармацыі )у тым ліку на інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у глабальным кампутарным сеціве Інтэрнэт), забаронены распаўсюд звестак, якія прапагандуюць спажыванне наркатычных сродкаў, іх аналагаў, таксічных ды іншых адурманьваючых сродкаў, а таксама звестак аб спосабах і метадах распрацоўкі, вырабу, выкарыстання і месцах набыцця наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў”, — гаворыцца ў загадзе Мінінфарма ад 17 траўня.
На сайце legalize.by змяшчаліся матэрыялы, аўтары якіх выступалі за дэкрыміналізацыю выкарыстання марыхуаны ў Беларусі. Матэрыялы выходзілі па-англійску.