Загадкавыя ледзяныя шары ў Фінскім заліве (фота)
Фотаздымкі загадкавых ледзяных шароў у Фінскім заліве з’явіліся ў сацыяльных сетках. Іх перадрукоўваюць СМІ па ўсім свеце. Дагэтуль працягваюцца спрэчкі, якім чынам яны ўтварыліся. Па адной з версій, гэта камяні, якія абраслі лёдам, па іншай — звычайная салёная вада, якая пад уздзеяннем холаду, ветру і хваляў набыла такую форму. Таксама не выключаецца, што ў шары пераўтварылася прамысловае масла ці нафтапрадукты, якія трапілі ў ваду.
Фота: instagram.com/yuriy_shakhov