Загрузка беларускага нафтаправода “Дружба” можа упасць да 2% ад максімальнай

Нафтаправод "Дружба"

Нафтаправод "Дружба"

Венгрыя і Славакія заявілі аб спыненні прапампоўкі нафты па паўднёвай галінцы нафтаправода "Дружба". Абмежаванні звязаныя з узмацненнем украінскіх санкцый у дачыненні да расейскай кампаніі»Лукойл". 

Выданне "Флагшток" піша, што гэта можа стаць катастрофай для гомельскага прадпрыемства Гомельтранснафта. Зараз трубаправод пампуе каля 1,1 млн тон нафты ў Германію і 5 млн тон у Венгрыю і Славакію. Калі дзве апошнія адмовяцца ад паслуг беларускага транзіту, то “Дружба” будзе загружаная ўсяго на 2,6% ад максімуму. 

На піку загрузкі ў 2020 годзе Гомельтранснафта абслугоўвала аб'ём да 45,5 млн тон нафты. Падзенне транзіту прывядзе да эканамічных праблем кампаніі, у якой працуе больш за 1600 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі