Закрыты суд па "справе БелаПАН" прыпынілі
Закрыты судовы працэс "справе БелаПАН" прыпынены мінімум на два месяцы, паведамляе BPN.
Прычынай называецца аднаўленне "працэсуальных дзеянняў" — гэта значыць, аднавілі расследаванне. У дачыненні да каго з падсудных яно адноўленае, невядома.
Па "справе БелаПАН" пад суд трапілі Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Леўшына, Ірына Злобіна. Суд над імі пачаўся 6 чэрвеня. Справу разглядае Мінскі абласны суд.
У абвінавачанні фігуруюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса: "ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў", "іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "здрада дзяржаве", "стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем".
БелаПАН — найстарэйшае ў Беларусі незалежнае інфармацыйнае агенцтва, якое існавала з 1991 года. 1 лістапада 2021-га КДБ прызнаў яго "экстрэмісцкім фармаваннем". Абвінавачанні ў стварэнні такога "фармавання" выставілі Леўшынай (яна была дырэктаркай інфармагенцтва), экс-кіраўніку кампаніі Наважылаву і былому намесніку дырэктара Аляксандраву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.