Мінінфармацыі зарэгістравала TUT.by, галоўны рэдактар — Марына Золатава

Мінінфармацыі зарэгістравала TUT.by, галоўны рэдактар — Марына Золатава

У Беларусі зарэгістравалі сеткавае выданне — TUT.by, інфармуе прэс-служба Міністэрства інфармацыі. Адзначаецца, што ў абноўленым законе "Аб СМІ" яны атрымліваюць усе правы і нясуць абавязкі сродкаў масавай інфармацыі.

Як даведалася Еўрарадыё, галоўным рэдактарам сеткавага выдання з'яўляецца Марына Золатава.

Папраўкі ў закон "Аб сродках масавай інфармацыі", прынятыя ў 2018 годзе, прадугледжваюць добраахвотную рэгістрацыю інтэрнет-рэсурсаў у якасці СМІ. Для іх увялі спецыяльны тэрмін — "сеткавыя выданні". Супрацоўнікі незарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў журналістамі па-ранейшаму не личацца, дзяржащныя органы маюць права адмаўляць ім у акрэдытацыі.

Раней у якасці сеткавых выданняў былі зарэгістраваныя sb.by (сайт газеты "Беларусь сегодня"), zviazda.by (сайт газеты "Звязда") і недзяржаўны навінавы агрэгатар belnovosti.by.

У студзені сёлета Генпракуратура накіравала справу галоўнага рэдактара TUT.by Марыны Золатавай у Мінскі гарадскі суд. Яе вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы ("справа БелТА"). Золатавай пагражае як мінімум штраф, а як максімум — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі