Затрымалі блогера Уладзіслава Чаховіча
Абставіны затрымання Уладзіслава Чаховіча невядомыя / Ілюстрацыйнае фота t.me/police_minsk
У Мінску затрымалі Twitter-блогера Уладзіслава Чаховіча, паведамляюць праваабаронцы. Сілавікі апублікавалі відэа, у якім ён кажа, што "супраць дзейнай улады і падтрымлівае Украіну".
Абставіны затрымання пакуль невядомыя.
Чаховіч таксама вёў тэлеграм-канал "Спадчына", вядомы ён і як вікіпедыст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.