У міліцыі расказалі пра выяўлены "экстрэмізм" у Гомельскай вобласці
Міліцыянеры замест таго, каб лавіць злачынцаў, шукаюць уяўных "экстрэмістаў"
У міліцыі расказалі пра выяўлены "экстрэмізм" у Гомельскай вобласці ў студзені-траўні 2024 года. Гэта "больш за 500 адміністрацыйных правапарушэнняў і 300 крымінальна каральных дзеянняў".
Начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Майсейкаў кажа, што "для спынення правапарушэнняў, звязаных з экстрэмізмам, на Гомельшчыне ажыццяўляецца пастаянны маніторынг розных інтэрнэт-рэсурсаў". Гэта значыць, што міліцыянеры замест таго, каб лавіць злачынцаў, шукаюць уяўных "экстрэмістаў". І такая сітуацыя па ўсёй Беларусі. Напрыклад, міліцыя Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці за тыдзень займаецца пошукамі "экстрэмізму" болей, чым усімі астатнімі справамі.
На Гомельшчыне за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" сёлета затрымлівалі людзей самых розных прафесій. Сярод іх — дырэктар кінатэатра, дырэктар тэатра лялек, кіраўнік прыватнай тэлекампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.