Затрымалі брата ціктокера-мільённіка Белавусава

Андрэй Белавусаў / tiktok.com/@raze_iam
Андрэй Белавусаў / tiktok.com/@raze_iam

Сілавікі затрымалі блогера-мільённіка Андрэя Белавусава — гэта брат затрыманага раней ціктокера і спартоўца Уладзя Белавусава, піша "Наша Ніва".

На старонцы Андрэя ў сацсетках сілавікі апублікавалі "пакаяльнае відэа" з клеткі ў міліцэйскім пастарунку. Хлопца прымусілі сказаць, што ён удзельнічаў у пратэстах 2020 года, а таксама, быццам яму "прапанавалі вялікія грошы за тое, каб сфатаграфавацца з бела-чырвона-белым сцягам, але ён не згадзіўся".

Андрэю Белавусаву 22 гады. На яго падпісаныя 1,8 мільёна чалавек у TikTok, больш за 330 тысяч на ютубе і больш за 220 тысяч у інстаграме.

Раней стала вядома, што сілавікі за ўдзел у пратэстах 2020 года затрымалі ягонага брата Улада, які гуляе ў нацыянальнай зборнай па хакеі на траве. Потым яны затрымалі сябра Белавусавых спартоўца Дзяніса Хатылёва за тое, што ён глядзеў на пратэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі