Сілавікі затрымалі блогера Улада Белавусава, у якога 2,1 мільёна падпісчыкаў

Улад Белавусаў / twitter.com/_belousov10
Улад Белавусаў / twitter.com/_belousov10

Сілавікі затрымалі блогера Улада Белавусава — у яго 2,1 мільёна падпісчыкаў у TіkTok.

"Пакаяльнае" відэа з Белавусавым з'явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, піша "Медыязона". Блогера затрымалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе — адпаведнае відэа знайшлі ў яго сацсетках.

"Але галоўнае, блогер відавочна нагнятаў сітуацыю і заклікаў іншых парушаць закон", — заяўляюць аўтары канала.

Дарэчы, Белавусаў — гулец зборнай Беларусі па хакеі на траве
.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі