Затрыманы адвакат Марыі Калеснікавай Ілля Салей
9 верасня ў Мінску ў сваёй кватэры затрыманы сябра Каардынацыйнай рады, адвакат Марыі Калеснікавай Ілля Салей. Пра гэта паведамляе прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі. У кватэры прайшоў ператрус.
У дачыненні Салея распачалі крымінальную справу за "заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду знешняй бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту".
Таксама ў сераду быў затрыманы юрыст, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Максім Знак.
Ілля Салей і Марыя Калеснікава / @viktarbabarykaofficial
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.