Затрыманы ўдзельнік "дыялогавай пляцоўкі" па рэферэндуме
У Калінкавічах затрымалі сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Елісеева. Да яго раніцай 19 лютага прыехаі з РАУС і сказалі, што супраць актывіста распачалі адміністрацыйную справу і яму трэба праехаць у міліцыю.
На волю Елісееў не выйшаў. Па якім артыкуле яго затрымалі невядома.
Актывіст 17 лютага ўдзельнічаў у "дыялогавай пляцоўцы" аб рэферэндуме. Яна прайшла ў мясцовым аграрна-тэхнічным ліцэі.
Па здестках МВД, у Беларусі таксама заведзена дзевяць крымінальных спраў, звязаных з рэферэндумам. У тым ліку “за перашкоду праву на ўдзел у рэферэндуме, незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных, паклёп або псаванне маёмасці”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.