Затрыманых у Мінску маладафронтаўцаў будуць судзіць у панядзелак
Пяцёх актывістаў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (яна зарэгістраваная ў Чэхіі) затрымалі да панядзелка, калі над імі мусяць прайсці суды.
Нагадаем, яны ўдзельнічалі ў акцыі ў Мінску каля помніка Феліксу Дзяржынскаму насупраць будынку КДБ. Каля дзесяці чалавек разгарнулі расцяжку "Камунізм пад трыбунал!". Праз некалькі хвілін міліцыянты затрымалі сямёх удзельнікаў акцыі, якіх прывезлі ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў.
БелаПАН паведамляе, што двое непаўналетніх былі неўзабаве адпушчаныя. У адносінах астатніх склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў і парадку пікетавання. Цяпер маладыя людзі знаходзяцца ў турме на Акрэсціна.