Жанчына самастойна павялічыла тэрмін свайго знаходжання ў ізалятары на 6 дзён
"Працягнула" сваё знаходжанне ў ізалятары (ілюстрацыйнае фота)
46-гадовая жыхарка аднаго з аграгарадкоў у Брэсцкім раёне самастойна павялічыла тэрмін свайго знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання на 6 дзён. Яна падрабіла даведку аб утрыманні за кратамі і прадаставіла яе па месцы працы. Але ў працадаўцы ўзніклі падазрэнні наконт сапраўднасці дакумента.
Як паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, высветлілася, што жанчына выправіла ў даведцы лічбу "3" на "9". Такім чынам яна і "працягнула" сваё знаходжанне ў ізалятары. А ўсё для таго, каб абгрунтаваць сваю тыднёвую адсутнасць на працы. У дачыненні жыхаркі Брэсцкага раёна распачалі крымінальную справу.
За што жанчына трапіла пад адміністрацыйны арышт, не ўдакладняецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.