Жонку віцебскага відэааператара-палітвязня вызвалілі з-за кратаў

Вячаслаў Лазараў і Таццяна Пыцько

Вячаслаў Лазараў і Таццяна Пыцько / t.me/bajby/

Вярхоўны суд на паўгода зменшыў тэрмін відэааператару Вячаславу Лазараву. А яго жонку Таццяну Пыцько вызваліў з-за кратаў, паведамляе БАЖ.

Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства і скарэктаваў прысуд Лазараву — з 5,5 да 5 гадоў калоніі. А пакаранне Пыцько пакінуў без зменаў, але даў адтэрміноўку на тры гады.

Відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава затрымалі 9 лютага 2023 года ў Віцебску за сюжэт, які з'явіўся на "Белсаце". Праз чатыры месяцы сілавікі дабраліся і да ягонай жонкі: яе абвінавацілі ў тым, што дапамагала мужу.

На момант затрымання Таццяна Пыцько была ў дэкрэтным адпачынку — гадавала агульную з Вячаславам дачку, якой тады было 1 год і 1 месяц. Спачатку сацыяльная служба змясціла дзяўчынку ў дзіцячую абласную лякарню. Потым дзіця змаглі забраць пад апеку сваякі Таццяны. Дваіх старэйшых дзяцей Таццяны ад першага шлюбу даглядае іх родны бацька.

Праваабаронцы прызналі Лазарава і Пыьцл палітзняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі