Жоўтыя вазы ў Мінску не перафарбуюць — у бліжэйшы год

Жоўтыя вазы ў Мінску не перафарбуюць —  у бліжэйшы год

Жоўтыя вазы на праспекце Незалежнасці ў Мінску пакуль што не будуць перафарбоўваць, а белы колер ім вернуць толькі да травеньскіх святаў 2019 года, паведамляе TUT.by са спасылкай на “Горрэмаўтадар”.

Сёлета ўвесну гэтыя архітэтурныя элементы пафарбавалі ў нетыповы для іх жоўты колер, што выклікала неадназначную рэакцыю ў жыхароў і гасцей сталіцы. Праціўнікі гэтай ідэі настойвалі на тым, што жоўты колер парушыў існуючую кампазіцыю праспекта і першапачатковую ідэю.

Яшчэ ў траўні камітэт архітэктуры Мінгарвыканкама даслаў у “Горрэмаўтадар” прадпісанне вярнуць белую фарбу, а той звярнуўся ў Мінкульт. Аднак міністэрства прапанавала занадта дарогое рашэнне па аднаўленні слою фарбы, на які ўжо выдаткавалі бюджэтныя сродкі сёлета. Таму вырашылі перафарбаваць на наступны год, калі грошы на гэта з’явяцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі