Журналіста Алега Груздзіловіча зноў прызналі палітвязнем
Праваабаронцы зноў лічаць палітвязнем журналіста Радыё "Свабода" Алега Груздзіловіча.
Журналіста ўтрымліваюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
Як распавядала Еўрарадыё, Груздзіловіча затрымалі 23 снежня, выбіўшы дзверы ў яго кватэры. затрымлівалі яго людзі ў масках. Ён праходзіць падазраваным па крымінальнай справе за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (артыкул 342 КК).
Сёлета ў ліпені Груздзіловіча ўжо затрымлівалі, калі адбываліся масавыя ператрусы ў незалежных журналістаў у Мінску. У яго кватэры таксама правялі ператрус, забралі тэхніку, а самога Алега змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Вызвалілі яго праз 10 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.