У Мінску затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч

У Мінску затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч

У Мінску затрыманы журналіст Радыё Свабода Алег Груздзіловіч. Па яго прыйшлі людзі ў масках, якія выламалі дзверы.

Груздзіловіч — падазраваны па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак".

Якраз у чацвер стала вядома, што Міністэрства ўнутраных спраў абвясціла беларускую службу Радыё Свабода "экстрэмісцкім фармаваннем". Верагодна, з гэтым звязана крымінальная справа супраць Андрэя Кузнечыка.

Алега Груздзіловіча затрымлівалі летам, ён быў прызнаны палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі