Журналісту Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачанне

Журналісту Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачанне

Журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачанне, перадае БелаПАН са спасылкай на яго адваката Вольгу Карпушонак. Па якім артыкуле, пакуль невядома. Карпушонак паведаміць не можа — дала падпіску аб неразгалошванні. Раней у МУС заяўлялі, што Аляксандраў падазраецца ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці (аплачваў штрафы затрыманых падчас акцый людзей) і ён праходзіць па справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 2 арт. 342 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі