Жыхар Магілёва заплаціў 8 капеек за пакеты і адсудзіў у крамы 100 рублёў
Суд Кармянскага раёна Гомельскай вобласці вынес рашэнне па грамадзянскай справе — у краме прыватнага прадпрыемства пакупніку не выдалі бясплатны паліэтыленавы пакет. Гэтым пакупніком быў магілёвец Аляксей Паўлоўскі. Ён двойчы заходзіў у краму ў Карме: у першы раз у яго ўзялі 6 капеек за тры пакеты, у другі — 2 капейкі за пакет. А хлебабулачныя вырабы мусяць перадаюцца пакупніку без спагнання платы за ўпакоўку. Паўлоўскі звярнуў увагу на касавы чэк і запатрабаваў вярнуць яму грошы. Крама адмовіла, інфармуе 6tv.by.
Тады магілёвец звярнуўся ў мясцовы суд. Ён запатрабаваў, каб прадпрыемства вярнула яму 8 капеек за ўпакоўку і заплаціла 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Суд прызнаў, што было парушана беларускае заканадаўства і правы спажыўцоў. Аляксей Паўлоўскі атрымае свае 8 капеек, а вось суму маральнай кампенсацыі суд знізіў да 100 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.