Жыхарку Бярозы аштрафавалі на 4000 рублёў за некалькі слоў, напісаных суддзі
"Уласнаручна напісала зварот на паперы са словамі абразы" (ілюстрацыйнае фота)
61-гадовую жыхарку Бярозы аштрафавалі на 4000 рублёў за некалькі слоў, напісаных суддзі Вярхоўнага суда Беларусі. Раней ён прыняў рашэнне па грамадзянскай справе, адказчыкам па якой з'яўлялася жанчына. З ім яна была не згодная. І ў канцы 2023 года пенсіянерка, па версіі следства, "уласнаручна напісала зварот на паперы са словамі абразы на адрас суддзі Вярхоўнага суда".
Ліст яна накіравала ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Яго там атрымалі, па факце "публічнай абразы" была распачатая крымінальная справа. Яе разглядаў суд Бярозаўскага раёна (суддзя — Людміла Рудзіна, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора раёна Андрэй Барушка). Жанчына сваёй віны не прызнала, заявіла, што мэты абразіць суддзю ў яе не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.