Беларускі Альфа-Банк трапіў у "чорны спіс" Вялікабрытаніі

Вялікабрытанія пашырыла санкцыі

Вялікабрытанія пашырыла санкцыі / pixabay.com

Беларускі Альфа-Банк трапіў у "чорны спіс" Вялікабрытаніі. 3 кастрычніка Лондан пашырыў санкцыі па Беларусі. Альфа-Банк трапіў пад іх, паколькі "ўдзельнічае або раней удзельнічаў у атрыманні выгады ад урада Беларусі, ведучы бізнес у сектары, які мае стратэгічнае значэнне для ўрада Беларусі, а менавіта ў беларускім сектары фінансавых паслуг"

Санкцыі прадугледжваюць замарозку актываў арганізацыі на тэрыторыі Вялікабрытаніі, адмову ад аперацый з грашовымі сродкамі або эканамічнымі рэсурсамі банка.

Вялікабрытанія неаднаразова ўводзіла санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Між іншым, пад іх трапілі суддзі і пракуроры, адказныя за пераслед беларусаў па палітычных матывах. У жніўні ў "чорны спіс" дадалі начальнікаў папраўчых калоній, некалькі прадпрыемстваў, якія альбо працуюць на патрэбы беларускага войска, альбо выпускаюць прадукцыю для расійскага ВПК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі