Беларускі алюміній трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі
Вялікабрытанія ўнесла чарговыя змены ў пакет санкцый
Беларускі алюміній трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі. Гэтая краіна забараніла імпарт алюмінія і спадарожных паслуг з Беларусі. Былі ўнесены чарговыя змены ў пакет санкцый, уведзеных яшчэ ў 2019 годзе, адзначае "Позірк".
Паводле даных Белстата за 2020 год, доля экспарту алюмінія ў знешнім гандлі склала толькі 0,75%. У краіны па-за СНД Беларусь прадала тавараў з алюмінія на 71,3 млн долараў.
Таксама з'явяцца новыя забароны ў дачыненні да гандлю Вялікабрытаніі з Беларуссю некаторымі таварамі і тэхналогіямі крытычнай прамысловасці (гэта датычыць электронікі, навігацыі і авіёнікі, аэракасмічнай тэхнікі і сілавых установак).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.