Вялікабрытанія ўключыла ў "чорны спіс" два беларускія прадпрыемствы

Прадукцыя "Планара", які трапіў пад санкцыі, пастаўляецца ў Расію

Прадукцыя "Планара", які трапіў пад санкцыі, пастаўляецца ў Расію / sb.by

22 лютага Вялікабрытанія аб'явіла пра новы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. "Чорны спіс" пашыраны яшчэ на паўсотні пазіцый. У асноўным гэта кампаніі з РФ, але ёсць тры кампаніі з КНР, дзве — з Беларусі (ААТ "Планар" і Завод дакладнай электрамеханікі), па адной — з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і Турцыі. Пад санкцыі Вялікабрытаніі трапілі вытворцы электронікі, боепрыпасаў, металу, станкоў, кампаніі, якія гандлююць алмазамі і нафтай.

МЗС Вялікабрытаніі адзначае, што згаданыя беларускія прадпрыемствы "працуюць у стратэгічна важных для ўрада галінах". Завод дакладнай электрамеханікі выпускае "розную абаронную прадукцыю", а "Планар" вырабляе "паўправаднікі і іншую электроніку".

Летась Вялікабрытанія неаднаразова ўводзіла санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пад іх трапілі суддзі і пракуроры, адказныя за пераслед беларусаў па палітычных матывах, канструктарскае бюро "Дысплей" з Віцебска, якое выпускае тэхніку для беларускага войска (у тым ліку ўдарныя беспілотнікі), шэраг вайсковых прадпрыемстваў. Былі ўведзеныя абмежаванні на імпарт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі