Вялікабрытанія ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Вялікабрытанія ўзмацняе санкцыі супраць афіцыйнага Мінска / pixabay.com
Вялікабрытанія ўзмацняе санкцыі супраць афіцыйнага Мінска / pixabay.com

Вялікабрытанія ўзмацняе санкцыі супраць афіцыйнага Мінска, паведамляе МЗС краіны.

"Гэты новы пакет узмацняе эканамічны ціск на Лукашэнку і ягоны рэжым, які актыўна спрыяе вайсковым намаганням Расіі ды ігнаруе тэрытарыяльную цэласнасць Украіны", — тлумачыць увядзенне новых санкцый міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймс Клеверлі.

Новыя санкцыі прадугледжваюць забарону на імпарт золата, цэменту, драўніны і каўчуку. Таксама Вялікабрытанія забараняе пастаўкі ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэння, прамысловага абсталявання і грашовых купюр, а таксама тавараў, тэхналогій і матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці хімічнай ці біялагічнай зброі.

Пад абмежаванні трапляюць і беларускія медыякампаніі: доступ да іх сайтаў і акаўнтаў у сацсетках будзе заблакаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі