Страцілі рынкі — кіраўніца "Беллегпрама" расказала пра наступствы санкцый

Ад страты еўрапейскага рынку сур'ёзна пацярпеў Аршанскі льнакамбінат / ogak.by
Ад страты еўрапейскага рынку сур'ёзна пацярпеў Аршанскі льнакамбінат / ogak.by

Праз вайну і санкцыі некаторыя беларускія прадпрыемствы "Беллегпрама" страцілі высокапрыбытковыя рынкі. Пра гэта расказала на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры старшыня профільнага канцэрна Таццяна Лугіна, піша Reform.by. Высокамаржынальнымі, паводле яе слоў, былі "рынак Украіны і Еўрасаюза і нават той жа Амерыкі з Канадай". Самым прыбытковым быў рынак Украіны.

Многія прадпрыемствы здолелі пераарыентавацца на Расію. Але як мінімум у трох застаюцца праблемы. Гэта "Аршанскі льнакамбінат", "Віцебскія дываны" і "Добрушскі парцалянавы завод". Яны пастаўлялі сваю прадукцыю пераважна на еўрапейскі рынак. Са слоў Лугінай, некаторыя прадпрыемствы ўсё яшчэ прадаўжаюць пастаўляць прадукцыю ў Еўропу праз Турцыю. Што тычыцца паставак для прадпрыемстваў неабходных для вытворчасці імпартных сродкаў, то ёсць складанасці з хімікатамі, фарбавальнікамі, апрацоўчымі рэчывамі. Большую частку давялося замяніць на турэцкія і індыйскія.

Лугіна таксама расказала, што сёлета канцэрн плануе паставіць прадукцыі на экспарт на 2 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі