Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускіх суддзяў і пракурораў
Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі, ілюстрацыйнае фота
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 17 суддзяў і пракурораў Беларусі, паведамляе ўрад краіны.
Яны трапілі ў "чорны спіс" як асобы, адказныя за пераслед беларусаў па палітычных матывах.
Пад абмежаванні брытанскага ўрада трапілі:
Раман Бізюк,
Святлана Бандарэнка,
Мікалай Доля,
Сяргей Епіхаў,
Сяргей Гіргель,
Таццяна Гракун,
Аляксандр Кароль,
Міхаіл Кавалёў,
Сяргей Хрыпач,
Антон Каляга,
Валянціна Кулік,
Ігар Любавіцкі,
Дзяніс Мікушаў,
Пётр Арлоў,
Вячаслаў Тулейка,
Марына Запаснік,
Валянціна Зінкевіч.
Як распавядала Еўрарадыё, на днях афіцыйны Лондан увёў санкцыі супраць канструктарскага бюро "Дысплей" з Віцебска: яно выпускае тэхніку для беларускага войска, у тым ліку ўдарныя беспілотнікі. Гэтыя ж дроны выкарыстоўваюць і расіяне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.