У Палаце лордаў Вялікабрытаніі гаварылі пра рэпрэсіі ў Беларусі
У лістападзе Дэвід Кэмеран наведваў Ізраіль
У Палаце лордаў Вялікабрытаніі гаварылі пра рэпрэсіі ў Беларусі. Кіраўнік МЗС Дэвід Кэмеран (былы брытанскі прэм'ер-міністр) назваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі таталітарным.
У Кэмерана спыталі, ці будуць узмацняцца санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Ён нагадаў пра ўжо ўведзеныя абмежаванні і пагадзіўся, што патрэбны новыя крокі.
"Я гляджу на гэта вельмі ўважліва, мы павінны разумець, што гэта таталітарны рэжым Еўропы, — гаварыў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. — Яны выпадковым чынам канфіскуюць у людзей мабільныя тэлефоны, каб даведацца, з кім яны кантактавалі, за якімі сацыяльнымі сеткамі сочаць. Прафсаюзы распушчаны, а іх лідары пасаджаныя ў турму. Размахванне сцягам Украіны лічыцца парушэннем закона і можа прывесці да турэмнага зняволення, а 1500 чалавек зʼяўляюцца палітвязнямі. Такім чынам, мы абсалютна згодныя з пастаноўкай пытання, і мы будзем працягваць выкарыстоўваць санкцыі і іншыя інструменты, калі гэта неабходна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.