Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе праграму на вершы Генадзя Бураўкіна
26 траўня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra прэзентуюць новую праграму “Дачакайся, матуля” на вершы Генадзя Бураўкіна.
“Я шмат працаваў з рознымі паэтамі. Для мяне на фоне іншых Генадзь Бураўкін выдзяляеца спалучэннем прастаты і глыбіні. Тыя ж “Калыханка”, “Месяц ― жоўтая лодка” ці “Дачакайся, матуля” ― гэта пранізлівая лірыка з вельмі тонкім адчуваннем слова, ― узгадвае Зміцер Вайцюшкевіч. ― А яшчэ Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто мне тэлефанаваў пасля канцэрта і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Цяпер такога няма і больш не будзе”.
У мінскім Палацы культуры імя Шарко музыкі выканаюць свае лепшыя песні на вершы Бураўкіна, першае супрацоўніцтва з якім адбылося акурат дзесяць гадоў таму, калі выйшаў альбом “Лірыка”. Апроч гэтага, Зміцер ствараў разам з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў “Тое, што трэба” (2008), “Варанок” (2013), “Наша песня” (2015). Былі і неальбомныя творы, напрыклад, песня “Дачакайся, матуля”, якая і дала назву праграме.
Паэт Генадзь Бураўкін памёр 30 траўня 2014 года, ва ўзросце 77 гадоў.
Выступ Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra з праграмай “Дачакайся, матуля” пачнецца ў 19.00. Квіткі каштуюць ад 18 рублёў, наыць іх можна ў касах і на сайтах Kvitki.by, Bezkasira.by.
Інфалінія: +375 33 661 14 32