Зноў судзяць палітвязня з Баранавічаў, якога раней асудзілі за падабайку

Яўген Кладаў

Яўген Кладаў / фота з яго старонкі ў "Вконтакте"

У Брэсцкім абласным судзе 2 верасня пачынаецца новы суд над 41-гадовым палітвязняволеным рабочым з Баранавічаў Яўгенам Кладавым, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

У лістападзе 2023 года мужчыну прысудзілі год зняволення, прызнаўшы вінаватым у "абразе Лукашэнкі". Уся яго "віна" была ў падабайцы пад карыкатурамі.

Калі першы тэрмін скончыўся, Кладава не вызвалілі з калоніі, а пачалі на яго новую крымінальную справу. За допісы і каментары ў інтэрнэце яго вінавацяць паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў "закліках да санкцый" і "арганізацыі масавых беспарадкаў". Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

Перад другім судом мужчыну дадалі ў "спіс тэрарыстаў", што нге дазваляе рабіць яму грашовыя пераводы.

Разгляд справы будзе закрыты. Судзіць Кладава будзе Мікалай Сянько.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі