Золатавалютныя рэзервы Беларусі за чэрвень выраслі на чвэрць
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусь, падлічаныя па метадалогіі МВФ, на 1 ліпеня 2017 года склалі $6,561 млрд у эквіваленце.
За чэрвень 2017 года ЗВР выраслі на $1,322 млрд (25,2%). А за апошнія паўгода міжнародныя рэзервы Беларусі выраслі на $1,634 млрд, то бок амаль на траціну.
Асноўным фактарам значнага росту актываў за мінулы месяц стала паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў еўрабондаў на суму каля $1,4 млрд, а таксама атрыманне Беларуссю чацвёртага траншу крэдыта Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця — $300 млн, адзначае прэс-служба Нацыянальнага банка.
У той жа час, за чэрвень урад і Нацбанк выплацілі каля $343 млн па пазыках, якія Беларусь узяла раней і цяпер вымушаная вяртаць. "Стрымліваючы ўплыў на дынаміку золатавалютных рэзерваў таксама аказала зніжэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў", — дадаюць у Нацыянальным банку.