Зорка Тэрмінатара з'явіцца ў "Ночы жахаў"
Зорка фільмаў "Тэрмінатар: І прыйдзе выратавальнік" і "Зорны шлях" Антон Ельчын выканае галоўную ролю ў рымейку культавага фільма жахаў Тома Холанда "Ноч жахаў". Пра гэта піша выданне Variety. Сюжэт фільма будзе будавацца вакол Чарлі
Брустара - маладога чалавека, які высвятляе, што яго сусед - вампір.
Разумеючы, што яго таямніца раскрытая, сусед імкнецца забіць Чарлі.
Пастаноўшчыкам новай версіі "Ночы жахаў" будзе рэжысёр Крэйг Гілеспі (Craig Gillespie). Тэрміны працы над праектам пакуль не вызначаныя.
Нагадаем, што арыгінальная карціна была выдадзеная ў 1985 годзе, а яшчэ праз два гады выйшаў менш паспяховы сіквел.
Што да Антона Ельчына, то наступным фільмам з яго ўдзелам, які выходзіць у пракат, стане драма "Бабёр", у якой акцёр зняўся разам з Джодзі Фостэр і Мелам Гібсанам.
Фота: screenrant.com