ЗША афіцыйна абвясцілі дадатковы пакет вайсковай дапамогі Украіне на $300 млн

HIMARS / DoD/U.S. Army photo
HIMARS / DoD/U.S. Army photo

Міністэрства абароны Злучаных Штатаў абвясціла пра дадатковую вайсковую дапамогу Украіне. ЗША перадаюць Украіне ракеты Hydra-70 для самалётаў і верталётаў, а таксама боепрыпасы для HIMARS і 155-міліметровай гаўбіцы.

Акрамя таго ў новы пакет ваеннай дапамогі ад ЗША ўвайшлі:

артылерыйскія снарады калібру 155 мм;
мінамётныя снарады калібру 120 мм, 81 мм і 60 мм;
ракеты трубнага пуску з аптычным адсочваннем і правадным навядзеннем (TOW);
сістэмы супрацьтанкавай зброі AT-4 і Carl Gustaf;
стралковая зброя і боепрыпасы да яе;
падрыўныя боепрыпасы для прыбірання перашкодаў;
грузавікі і прычэпы для перавозкі цяжкай тэхнікі;
тэставае і дыягнастычнае абсталяванне для абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў;
запчасткі ды іншае палявое абсталяванне.

ЗША заяўляюць, што надалей будуць працягваць супрацу з саюзнікамі і партнёрамі, каб дапамагчы Украіну для задавальнення яе патрэбаў на полі бою і доўгатэрміновых патрэбаў у сферы бяспекі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі