ЗША працягваюць шукаць дадатковыя спосабы ціску на Лукашэнку
ЗША працягваюць шукаць дадатковыя спосабы ціску на Аляксандра Лукашэнку. У тым ліку з дапамогай эканамічных абмежаванняў. Пра гэта на слуханнях камітэта па замежных справах Сената ЗША заявіла намеснік дзяржсакратара Вікторыя Нуланд. Паводле яе слоў, аналізуецца дзейнасць беларускага кіраўніцтва.
Слуханні сенацкага камітэта былі прысвечаны агрэсіі Расіі супраць Украіны. Як вядома, Беларусь разглядаецца як саюзнік РФ.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША папярэджваў Лукашэнку пра "меры сур'ёзнай адказнасці", з якімі будуць сутыкацца ён і Беларусь, калі афіцыйны Мінск працягне супрацоўніцтва з Уладзімірам Пуціным у яго агрэсіі супраць Украіны. Ужо абвешчаныя "жорсткія меры экспартнага кантролю", распаўсюджаныя на нашу краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.