ЗША прадаставяць Украіне дапамогу на 13,6 мільярда долараў

ЗША прадаставяць Украіне дапамогу на 13,6 мільярда долараў

Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў закон аб прадастаўленні Украіне ваеннай, гуманітарнай і эканамічнай дапамогі. Яна складзе 13,6 мільярда долараў.

"Гэтым законапраектам мы збіраемся паслаць сігнал амерыканскаму народу —моцны сігнал аб тым, што дэмакраты і рэспубліканцы сапраўды могуць сабрацца разам і нешта зрабіць... каб выканаць нашы самыя асноўныя абавязкі, каб урад заставаўся адкрытым і працаваў для амерыканскага народа, служачы амерыканскаму народу, інвестуючы ў свае супольнасці і інвестуючы ў амерыканскі народ", — цытуе УНІАН словы Байдэна.

Сродкі прызначаюцца для падтрымкі Узброеных Сіл Украіны і на гуманітарную дапамогу грамадзянам, у тым ліку прыкладна 1,5 мільёна ўцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі