ЗША ўвялі санкцыі супраць мінскага завода за супрацу з пакістанскімі вайскоўцамі

Бронеаўтамабіль "Волат", распрацаваны на МЗКЦ

Бронеаўтамабіль "Волат", распрацаваны на МЗКЦ / Mil.ru

ЗША ўвялі санкцыі супраць мінскага завода колавых цягачоў і яшчэ трох кітайскіх кампаній. У Дзярждэпартаменце кажуць, што гэтыя прадпрыемствы пастаўлялі вырабы для пакістанскай праграмы распрацоўкі балістычных ракет, у тым ліку ракет вялікай дльности.

Мінскі завод колавых цягачоў працуе над пастаўкай спецыяльных шасі для пакістанскай праграмы Такія шасі выкарыстоўваюцца ў якасці абсталявання для падтрымкі запуску балістычных ракет Нацыянальным комплексам развіцця Пакістана.

"Гэтыя прадпрыемствы<...> удзельнічалі ў дзейнасці або здзелках, якія матэрыяльна спрыялі або стваралі рызыку матэрыяльнага садзейнічання распаўсюджванню зброі масавага знішчэння або сродкаў яго дастаўкі", — гаворыцца ў заяве Дзярждэпу.

Пад садзейнічаннем у ЗША разумеюць любыя намаганні дапамагчы Пакістану ў вытворчасці, набыцці, валоданні, распрацоўцы, транспарціроўцы, перадачы або выкарыстанні такой зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі