ЗША — за прыпыненне нармальных гандлёвых адносін з Беларуссю і Расіяй

ЗША — за прыпыненне нармальных гандлёвых адносін з Беларуссю і Расіяй

ЗША — за прыпыненне нармальных гандлёвых адносін з Беларуссю і Расіяй. Адпаведны законапраект ухвалила ніжэйшая палата Кангрэса ЗША ("за" — 424, "супраць" — 8). Далей яго аператыўна разгледзіць Сенат і найхутчэй таксама ўхваліць.

Што будзе азначаць для РБ і РФ прыпыненне нармальных гандлёвых адносін? Імпарт з гэтых краін пазбавіцца на амерыканскім рынку "рэжыму найбольшага спрыяння". Да таго ж для тавараў з Беларусі і Расіі ў ЗША можна будзе ўстанаўліваць больш высокія пошліны. Як піша АР, амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн "увядзе больш высокія тарыфы на большую колькасць тавараў і яшчэ больш аслабіць расійскую эканоміку ў адказ на яе ваенны напад на Украіну". Адчуе наступствы такога рашэння і беларуская эканоміка.

Закон будзе дзейнічаць да 2024 года. Калі ж РБ і РФ "спыняць свае агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні Украіны", а таксама выканаюць "пэўныя іншыя ўмовы", Байдэн адновіць нармальныя гандлёвыя адносіны з імі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі