ЗША замарозілі банкаўскія рахункі "Белнафтахіма"

У аўторак, 13 лістапада, адміністрацыя Джорджа Буша змарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім", паведамляе “Тэлеграф” са спасылкай на Associated Press. Амерыканскія ўлады аргументавалі свой крок тым, што канцэрн кантралюецца прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які, на думку Вашынгтона, перашкаджае дэмакратычным працэсам у краіне.

Усе прадстаўніцтвы "Белнафтахіма" у Нямеччыне, Украіне, Латвіі, Расіі і Кітаі, а таксама амерыканскае даччынае падраздзяленне канцэрна Belneftekhim USA былі дададзеныя ў адмысловы спіс блакаваных асоб.

Як вынік, любыя сродкі падраздзяленняў, якія трапляюць пад юрысдыкцыю ЗША, павінны быць замарожаныя, а грамадзянам ЗША забаронена заключаць дамовы або весці справы з названымі падраздзяленнямі канцэрна, гаворыцца ў паведамленні міністэрства фінансаў ЗША.

Як адзначаецца ў паведамленні, летась былі замарожаныя рахункі Лукашэнкі і яшчэ дзевяці высокапастаўленых прадстаўнікоў яго адміністрацыі. У лютым 2007 года Мінфін таксама заблакаваў актывы яшчэ шасцярых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, пашырыўшы спіс да 16 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі