Зурабішвілі спадзяецца, што Расія верне акупаваныя тэрыторыі і Украіне, і Грузіі

Саломе Зурабішвілі / ERIC DESSONS/JDD/SIPA
Саломе Зурабішвілі / ERIC DESSONS/JDD/SIPA

Расія абавязана будзе вярнуць акупаваныя тэрыторыі не толькі Украіне, але і Грузіі. Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву Bloomberg заявіла прэзідэнт Грузіі Саломе Зурабішвілі. Яна лічыць, што "Расія ўжо практычна прайграла ўсе бітвы, калі не цалкам вайну". І на будучых перамовах проста абавязана абмяркоўвацца і грузінскае пытанне — лёс акупаваных грузінскіх тэрыторый — Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

"Нельга дапусціць нават думкі пра тое, што гэтая вайна скончыцца без адступлення Расіі з усіх акупаваных тэрыторый", — кажа прэзідэнт Грузіі. І дадае: "Расія павінна засвоіць, дзе праходзяць яе межы". Калі ж Захад не запатрабуе ў РФ поўнага вываду акупацыйных войскаў, то "зробіць яшчэ адну вялікую памылку".

Абхазія і Паўднёвая Асеція былі акупаваныя Расіяй у 2008 годзе. РФ прызнала іх "незалежнымі дзяржавамі", але міжнародная супольнасць — не.

Як бачым, на перамогу Украіны ўскладаюць вялікую надзею не толькі беларусы, але і грузіны. Яны таксама ваююць у шэрагах украінскіх Узброеных сіл супраць расійскіх акупантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі