Зяленскі: хутка Расіі можа спатрэбіцца і новая хваля адпраўкі людзей на вайну
Украінскія артылерысты на пазіцыі / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чарговым відэазвароце згадаў мабілізацыю ў Расіі. Якраз у пятніцу ў РФ заявілі, што яна скончаная.
"Сёння ў ворага даюць справаздачу аб нібыта завяршэнні іх мабілізацыі..., — кажа Зяленскі. — Аб нібыта непатрэбнасці новых хваляў адпраўкі грамадзян Расіі на фронт. Мы адчуваем на перадавой зусім іншае... Хоць Расія і спрабуе ўзмацніць ціск на нашы пазіцыі, выкарыстоўваючы мабілізаваных, але яны настолькі дрэнна падрыхтаваныя і экіпіяваныя, настолькі груба выкарыстоўваюцца камандаваннем, што гэта дазваляе выказаць здагадку: ужо хутка Расіі можа спатрэбіцца і новая хваля адпраўкі людзей на вайну".
Украінскі прэзідэнт запэўніў, што Узброеныя сілы рыхтуюцца і да такога сцэнару, да таго, што "расійскае кіраўніцтва будзе шукаць любых новых магчымасцяў, каб працягваць вайну".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.