Зяленскі: Крым будзе вернуты

Зяленскі: Крым будзе вернуты

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў упэўненасць, што Крым і іншыя акупаваныя расіянамі тэрыторыі вернуцца ў склад Украіны. 14 верасня ён пабываў у вызваленым Ізюме і паразмаўляў з журналістамі.

"Мы павінны паслаць паведамленне людзям на акупаваных тэрыторыях, у Крыме. Гэта нашы людзі, цытуе словы Зяленскага interfax.com.ua. — Гэта трагедыя — акупацыя больш васьмі гадоў таму. Вядома, увесь гэты час мог змяніць многіх, асабліва дзяцей. Вайна ідзе не толькі зброяй. Інфармацыйная вайна атакуе людзей. Расія атакуе тэлебачаннем, іншымі медыя".

Далей Уладзімір Зяленскі агучыў сваё пасланне. "Мы вернемся! — заявіў украінскі прэзідэнт. — Не мае значэння, што яны чулі цягам гэтых васьмі гадоў з прапагандысцкага ТБ. Гэта не мае значэння для нас. Мы ведаем, што праўда на нашым баку. Я не ведаю, калі гэта адбудзецца. Ніхто не ведае. Але мы прыйдзем, таму што гэта наша зямля і нашы людзі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі