Зяленскі — пра "вызваленне Прыднястроўя"

Уладзімір Зяленскі / Reuters
Уладзімір Зяленскі / Reuters

24 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай гадавіне пачатку вайны, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў сітуацыю з Прыднястроўем. Ці будзе Украіна яго "вызваляць"? Зяленскі заявіў, што чуткі пра падрыхтоўку ўкраінскага ўварвання ў Прыднястроўе — дэзынфармацыя, якую ў інфармацыйную прастору ўкідвае Расія.

"Цяпер расіяне ўкідваюць інфу пра тое, што Украіна нібыта збіраецца ўвайсці на тэрыторыю Прыднястроўя, кажа Уладзімір Зяленскі. — Мы цэнім незалежнасць іншых дзяржаў. Прыднястроўе — гэта Малдова. Расія правакуе, каб мы ўвайшлі на законныя тэрыторыі Малдовы. Але ўварвацца можа Расія з тэрыторыі Прыднястроўя".

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна паважае суверэнітэт Малдовы, у адрозненне ад Расіі, чые ракеты ўжо заляталі на тэрыторыю гэтай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі