Зяленскі прыбыў з неанансаваным візітам у Літву

Зяленскі пачаў турнэ па краінах Балтыі

Зяленскі пачаў турнэ па краінах Балтыі / ELTA / JOSVYDAS ELINSKAS

10 студзеня ў Вільню прыляцеў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Яго візіт раней не анансаваўся.

Зяленскі заявіў, што хоча абмеркаваць з кіраўніцтвам Літвы сітуацыю з бяспекай, інтэграцыю ў Еўрасаюз і NATO, а таксама далейшую еўрапейскую падтрымку Украіны. Ён плануе наведаць таксама Латвію і Эстонію.

"Эстонія, Латвія і Літва — нашы надзейныя сябры і прынцыповыя партнёры. Сёння я прыбыў у Вільню, а пазней адпраўлюся ў Талін і Рыгу", — перадае DELFI словы ўкраінскага прэзідэнта. Зяленскі заявіў, што перш за ўсё хоча выказаць падзяку "за бескампрамісную падтрымку Украіны з 2014 г., а асабліва цяпер, падчас поўнамаштабнай расійскай агрэсіі".

На сустрэчы Гітанаса Наўседы з Уладзімірам Зяленскім прысутнічаў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас. Яны абмяркоўвалі ваенную дапамогу, навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў, супрацоўніцтва ў ваенна-прамысловай сферы і размініраванне ўкраінскіх тэрыторый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі